Новости проекта
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Замковая гора

Дата: 23 апреля 2019 в 10:57
Автор: Мороз А. В.

Замкавая гара – самае папулярнае месца для турыстаў у Тураве. У 1993 годзе тут быў пастаўлены велічны помнік Кірылу Тураўскаму, а ў 2009 адкрыта экспазіцыя “Старажытны Тураў”. І, канешне, з Замкавай гарой звязаны свае таямніцы. Адно з паданняў, напрыклад, распавядае, нібыта гару насыпаў легендарны вараг Тур — заснавальнік горада. Іншыя легенды гавораць, што Замкавую гару насыпалі шапкамі татары. Дадатак 5

А яшчэ старажылы сведчаць,што стаяла некалі на Замкавай гары круглая вежа. Высокая і прыгожая. І загадкавая. У чым жа як загадкавасць? А тым, што тут некалі быў стары падземны ход, які вёў у сад вёскі Буразь ("буйна разіў" на тым месцы князь Тур звяроў ), ва ўрочышча Казаргаць (назва гэта - памяць пра перамогу над хазарамі), што ў некалькіх кіламетрах ад нашага гарадка і ў горад Кіеў. А магчыма і не легенда гэта? Вось што пісала газета " Минская старина " ў 1911 годзе: " Старейший обыватель Турова рассказывал, что в детстве, гуляя на горе, заметил (аршинах в 6 от угла большого барака ) в овраге на склоне большого холма длинное и узкое окно в каменной стене, которая в то время была обнаружена. Он пробовал исследовать помещение при помощи шеста аршинов в 6 длиной, но пола не нащупал. Несколько ближе к Струмени один еврей на склоне к оврагу заметил в почве среди мусора отверстие, и брошенный им камень в эту расщелину упал где-то глубоко в воду". Канешне, па-рознаму можна ставіцца да гэтых паданняў, што захавала людская памяць. Магчыма, і на самай справе існавалі некалі падземныя хады. Мне ж у гэтых паданнях бачыцца пэўны сімвал значнасці і велічы Турава, яго сувязі з Кіевам. Нагадаю: калі на кіеўскім прастоле садзіўся бацька, то ў Тураве — абавязкова яго сын... Што ж — і паверыць цяжка, і не даць веры — нельга...

Загадкавасць і бытаванне легендаў " падпітвае " і той факт, што ніхто і ніколі не чапаў другой часткі Замкавай гары. І ніхто не ведае , што яна хавае ў сабе . Толькі людзі з пакалення ў пакаленне перадаюць нібыта там пахавана чараўніца-княгіня, што што выратавала горада помару. Ей прыпісваюць такія словы : "Паміраю, але калі спатрэбілася людзям , горад свой я выратую." Яшчэ кажуць , нібыта тут былі пахаваныя памерлыя ад чумы , і іх пакой , каб не было якой пошасці , нельга парушыць ... Ёсць і такое меркаванне, што там вечным сном спяць тураўскія князі. Дзе тут праўда, а дзе выдумка — цяжка сказаць ...

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.