Новости проекта
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Апісанне вопыту педагагічнай дзейнасці “Вывучэнне марфалогіі ў 6-7 класах з выкарыстаннем прыёмаў візуалізацыі матэрыялу” Зямлянік Таццяна Мікалаеўна

Дата: 24 ноября 2017 в 11:37, Обновлено 10 февраля 2018 в 22:46
Автор: Мороз А. В.

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

“Сярэдняя школа №2 г.Тураў”


 


 


 

Апісанне вопыту

педагагічнай дзейнасці

“Вывучэнне марфалогіі ў 6-7 класах

з выкарыстаннем прыёмаў візуалізацыі матэрыялу”


 

Зямлянік

Таццяна Мікалаеўна

настаўнік беларускай мовы

і літаратуры

 (29) 9641659


 

Вывучэнне марфалогіі ў 6-7 класах

з выкарыстаннем прыёмаў візуалізацыі матэрыялу (па ТРКМ)


 

Актуальнасць вопыту

     На сённяшні дзень у сувязі са змяненнямі ў розных сферах жыцця актуальнай становіцца праблема, звязаная з падрыхтоўкай школьнікаў да самастойнага жыцця, а галоўнай задачай педагога - арганізацыя самастойнай дзейнасці вучняў, якая дазволіць кожнаму рэалізаваць свае здольнасці. Прадстаўлены вопыт накіраваны на стварэнне ўмоў для самарэалізацыі вучняў з розным узроўнем магчымасцей і здольнасцей.

Словы “школьны ўрок” для большасці людзей асацыіруюцца з успамінамі аб настаўніку, які з указкай каля дошкі тлумачыць новы матэрыял, нешта расказвае, пытаецца ў вучняў – гэты рад можна працягваць бясконца. Але ёсць тое, што застаецца нязменным: вялікая колькасць складанага і, часцей за ўсё, незразумелага матэрыялу, які неабходна вывучыць. Пры гэтым часта ўзнікае пытанне: а навошта вучыць усё гэта?  Практыка паказвае, што з кожным годам зніжаецца матывацыя да вывучэння беларускай мовы і літаратуры. Актыўнасць школьнікаў зніжаецца, вучні не ўмеюць аналізаваць і ацэньваць інфармацыю, не могуць граматна пабудаваць адказ, не працуюць з падручнікам, дамашнія заданні не выконваюць. Вялікі аб’ём інфармацыі для засваення вядзе да таго, што вучань не запамінае матэрыял. Многія школьнікі, нават пры неаднаразовым паўтарэнні, не могуць засвоіць правільнае напісанне слоў або, ведаючы правіла, не могуць яго прымяніць на практыцы. Да таго ж, сёння істотна змяняюцца патрабаванні да ўрокаў роднай мовы і літаратуры, да іх зместу, падбору матэрыялу, методыкі правядзення. Гэта звязана з пераарыентацыяй канчатковай мэты – зрабіць вучня не толькі спажыўцом (чытачом, слухачом) мовы, але і яе актыўным носьбітам. Незадаволенасць вынікамі вучэбнай дзейнасці прымушае настаўніка да пошуку новых форм і сродкаў навучання, якія адпавядалі б сучасным мэтам і задачам навучання беларускай мове і літаратуры і былі б арыентаваны на развіццё камунікатыўных кампетэнцый вучняў.Адной з такіх тэхналогій на сучасным этапе з’яўляецца тэхналогія развіцця крытычнага мыслення праз чытанне і пісьмо.

Тэарэтычная база вопыту

З  самой назвы тэхналогіівынікае, што яна ўяўляе собою працэс фарміравання такой неабходнай на сёння якасці асобы, як уменне крытычна думаць, творча вырашаць надзённыя праблемы. Слова “крытычнае” тут трэба разумець не як развіццё ў сучасных школьнікаў нейкага негатыўнага меркавання пра што-небудзь, а, наадварот, гэта ёсць станоўчы, усвядомлены падыход да пэўнай жыццёвай сітуацыі.

Гэтая тэхналогія распрацаваная ў канцы ХХ ст. у ЗША (Ч. Тэмпл, Д. Стыл, К. Мэрэдыт). У ёй сінтэзіраваны ідэі і метады тэхналогій калектыўных і групавых спосабаў навучання, яна з’яўляецца агульнапедагагічнай, надпрадметнай.Тэхналогія РКМ уяўляе сабой цэласную сістэму, якая фарміруе навыкі работы з інфармацыяй у працэсе чытання і пісьма. Галоўная мэта  - развіццё навыкаў мыслення, неабходных не толькі ў вучэбнай дзейнасці, але і ў паўсядзённым жыцці (уменне прымаць рашэнне, працаваць з інфармацыяй, аналізаваць розныя з’явы, самастойна ставіць мэты і дасягаць іх).

У адпаведнасці з Канцэпцыяй мадэрнізацыі адукацыі школа павінна фарміраваць агульную сістэму ўніверсальных ведаў, уменняў, навыкаў, а таксама вопыт самастойнай дзейнасці і асабістай адказнасці навучэнцаў, што і вызначае сучасны стан якасці зместу адукацыі. Я лічу, што ТРКМ адпавядае вышэйназваным патрабаванням, тамушто прыёмы тэхналогіі дапамагаюць развіваць увагу вучняў і іх інтэлект, вучаць авалодваць спосабамі атрымання інфармацыі, фарміраваць навыкі, якія спатрэбяцца для набыцця адукацыі на працягу іх далейшага жыцця.

Умовы ўзнікнення і станаўлення вопыту

У 2005 годзе я пазнаёмілася з асновамі ТРКМ і  пачала прымяняць на ўроках(у той час рускай мовы і літаратуры) некаторыя прыёмы тэхналогіі. Атрымаўшы станоўчы вынік (цікавасць з боку вучняў, трывалыя веды і высокія адзнакі), я занялася самадукацыяй, вывучала літаратуру па тэме, наведала семінар па вывучэнню тэхналогіі. У 2006 годзе ў межах работы педініцыятыў была распрацавана “ПрограммадеятельностипоизучениюиприменениюнаурокахрусскогоязыкаилитературыметодовиприёмовТРКМ” (Дадатак 3)

У выніку пашырыўся арсенал прыёмаў (у маёй скарбонцы іх больш 30), якія прымяняліся на практыцы, пазней стала праводзіць урокі, прытрымліваючыся трох этапаў тэхналогіі. Праграма была разлічана на тры гады, і вынікі мяне парадавалі: сярэдні бал гадавой адзнакі па літаратуры за курс базавай школы – 8,2; па мове – 6,5; сярэдні бал экзаменацыйных дыктантаў – 6,8.

Гэта ўпэўніла мяне ў правільнасці абранага шляху. І я вырашыла, цяпер ужо як настаўнік беларускай мовы і літаратуры, працягнуць работу ў дадзеным кірунку. Але практыка паказала, што праводзіць усе ўрокі, прытрымліваючыся трох стадый ТРКМ, даволі складана ды і не заўсёды мэтазгодна. Таму прыйшла ідэя адабраць прыёмы тэхналогіі, якія дапамаглі б вучням хутка і якасна засвоіць тэарэтычны матэрыял падручніка, сталі б падказкай у час выканання практычных работ па мове, падрыхтоўкі да экзамену і ЦТ (найбольш актуальныя праблемы маіх вучняў).

 Я заўважыла, што ТРКМ прадугледжвае дастаткова шырокі выбар графічных матэрыялаў, якія дапамагаюць глыбокаму разуменню і засваенню вывучаемай інфармацыі, стымулююць яе ўспрыманне. Таму спыніла ўвагу на выкарыстанні візуальных прыёмаў арганізацыі матэрыялу, таму што пераважная большасць сучасных дзяцей паводле вядучага каналу ўспрыняцця інфармацыі – візуалы, а гэта значыць, што выкарыстанне нагляднасці дазваляе павысіць эфектыўнасць урока на 30%. Да таго ж, псіхолагамі даказана, што вучань трывала засвоіць матэрыял, калі ўбачыць, пачуе, “пакратае”, калі сам нешта ўзновіць (запіша, намалюе), прыменіць на практыцы, г. зн. уключэнне ўсіх відаў памяці: зрокавай, слыхавой, маторнай, асацыятыўнай. Менавіта гэтыя працэсы адбываюцца пры выкарыстанні прыёмаў ТРКМ. Зыходзячы з гэтага, у 2010-1012 гг працавала ў гэтым накірунку з вучнямі 6 і 7 класаў пры вывучэнні марфалогіі.Выбар раздзелу “Марфалогія” таксама невыпадковы. Вывучэнне часцін мовы мае вялікае значэнне як для агульнага развіцця мовы і мыслення школьнікаў, так і для фарміравання розных уменняў і навыкаў. Адным з найважнейшых з’яўляецца ўменне групаваць словы па часцінах мовы і вызначаць формы зменных слоў, таму што ад гэтага залежыць поспех працы над многімі арфаграфічнымі і пунктуацыйнымі правіламі, пытаннямі словаўжывання, словаўтварэння, сінтаксісу, культуры маўлення.

Вынікі работы  прадстаўлены ў дадзенай працы.

Работа над тэмай накіравана на дасягненне асноўнай мэты: павышэнне якасці адукацыі шляхам развіцця пазнавальнай актыўнасці вучняў за кошт выкарыстання прыёмаў візуалізацыі матэрыялу ТРКМ пры вывучэнні марфалогіі.

Зыходзячы з пастаўленай мэты былі выдзелены наступныя задачы:

-фарміраваць уменні фармуляваць мэты і задачы ўласнай дзейнасці, планаваць сваю работу па дадзенай тэме;

  • вучыць школьнікаў працаваць з тэкстам, выдзяляць у ім галоўнае, дакладна фармуляваць сваю думку, адстойваць уласныя меркаванні; рабіць лагічныя вывады; прадстаўляць вынікі сваёй працы ў выглядзе схем, табліц, іншых  знакавых мадэляў;
  • развіваць лагічнае мысленне, творчыя здольнасці, камунікатыўныя уменні;
  • стымуляваць самастойнасць, патрэбу ў самарэалізацыі і самавыражэнні.

Адсюль вынікае вядучая ідэя вопыту: настаўнік не праваднік інфармацыі, а партнёр у вучэбным працэсе; вучань не спажывец гатовых ведаў, а актыўны ўдзельнік працэсу навучання, часта ў рэжыме ўзаеманавучання. Таму для дасягнення пастаўленых задач на ўроках я імкнуся не прадастаўляць навучэнцам гатовую інфармацыю, а арганізаваць разумовую дзейнасць, накіраваную на атрыманне новых ведаў у працэсе выканання вучэбных задач.

Сутнасць вопыту

         У ТРКМ значнае месца адводзіцца іменна візуальным формам арганізацыі матэрыялу. Гэтыя формы прымяняюцца як творчая рэфлексія, але не толькі. З дапамогай названых прыёмаў вучні спрабуюць сістэматызаваць матэрыял, выказваюць свае ідэі, візуалізіруючы іх. Многія прыёмы працуюць на стадыі асэнсавання, а некаторыя могуць стаць вядучай стратэгіяй урока. Мэта дадзенай работы – паказаць магчымасці выкарыстання некаторых прыёмаў візуалізацыі матэрыялу ТРКМ пры вывучэнні марфалогіі.

         Этапы работы:

  1. Падрыхтоўчы (2009-2010гг.)
  1. Аналіз работы па ТРКМ на папярэднем этапе працы.
  2. Адбор найбольш рацыянальных прыёмаў для выкарыстання на ўроках беларускай мовы.
  1. Арганізацыя дзейнасці (2010-2012гг.)
  1. Прымяненне прыёмаў візуалізацыі матэрыялу на ўроках беларускай мовы пры вывучэнні марфалогіі.
  2. Выступленні на разнастайных мерапрыемствах метадычнай накіраванасці з мэтай азнаямлення калег з працэсам і вынікамі работы.(Дадатак 6)
  3. Правядзенне адкрытых урокаў у межах тэмы.
  1. Падвядзенне вынікаў, аналіз (2012-2013)
  1. Аналіз вынікаў работы па абранай тэме (Дадаткі 4,5)
  2. Абагульненне вопыту

Апісанне тэхналогіі вопыту

Як было ўжо адзначана, прыёмаў візуалізацыі матэрыялу  ў ТРКМ даволі многа. У межах дадзенай работы ўсе іх апісаць немагчыма, таму спыню ўвагу на тых, якія найбольш часта выкарыстоўваю на ўроках і якія даюць станоўчыя вынікі. Прыёмы ўводзяцца паступова і ўмоўна падзяляюцца на групы згодна з накірункам працы на ўроку.

  1. Вучымся ўспрымаць інфармацыю

Часцей за ўсё ў школьнікаў узнікаюць цяжкасці ва ўспрыняцці інфармацыі, у вызначэнні сувязі паміж асобнымі аб’ектамі. Фарміраваць гэтыя кампетэнцыі дапагае прыём “Кластэр”, які, на маю думку, з’яўляецца аптымальнай формай арганізацыі вучэбнага матэрыялу па любой тэме любога прадмета.Кластэр– гэта  адзін са спосабаў графічнай арганізацыі матэрыялу, нейкая структура, кожная клетачка якой – пэўная інфармацыя. Прасцей кажучы, гэта блокі вылучанай інфармацыі. Выдзяляюцца сэнсавыя адзінкі тэкста або тэмы, графічна афармляюцца ў выглядзе гронкі з абавязковымвызначэннем прычынна-выніковых сувязяў. Кластэр можна выкарыстоўваць на стадыі выкліку, калі мы сістэматызіруем інфармацыю да знаёмства з новым матэрыялам у выглядзе пытанняў ці загалоўкаў сэнсавых блокаў. Напрыклад, пры вывучэнні тэмы “Прыметнік” мы прапануем вучням вызначыць напрамкі, па якім мы будзем разглядаць гэту тэму (гэтыя напрамкі на першапачатковым этапе можа прапанаваць і сам настаўнік). Такім чынам, вучні выходзяць на ўласнае мэтавызначэнне. Мы размяшчаем гэтыя загалоўкі сэнсавых блокаў вакол асноўнай тэмы, гэта выглядае так:

                                                        

                   Агульнае знач.                                                                                                          Марфал. прыметы


 

                                                                                                                                                       

                                                                                                 Прыметнік


 

                 Сінтакс. функцыя                                                                                                Роля ў тэксце

Працягваецца работа з дадзеным прыёмам на стадыі асэнсавання: вучням прапануецца тэкст, у выніку работы з якім у кластэр уносяцца   дапаўненні.

Але практыка паказала, што дадзены прыём мэтазгодна прымяняць на стадыі рэфлексіі. Гэта апошняя схема, якая застанецца ў памяці вучня, таму ў кластэр патрэбна заносіць толькі правільную інфармацыю. З гэтай схемай таксама можна будзе працаваць далей: дапоўніць на наступных уроках, скласці па ёй лінгвістычнае паведамленне і інш.Такі від мае кластэр па заключным уроку па тэме “Прыметнік”.


 

                                 Адносныя

Сэнсавыя разрады                                                                                           Марфал. прым.

                                                                 Прыналежныя                                                        Род                                            Лік

                                                                                                         Склон

Якасныя                                       Прыметнік

                  

Кароткая і                 Ступені                                                                                                           Сінтакс. функцыя

поўная форма           параўнання                                                                                      

                                                                                    Азначэнне                     Выказнік

             Роля ў                                                           Правапіс                                 Складаныя

             сказе                                                                                                              прым-кі

                            Агульнае значэнне                        -н-і –нн-                    Не(ня) з

                                     прымета                                                  у прым-х                   прым-мі

                                                                                                               Прым. з

                                                                                                                                                                                          суф –ск-

Са складаннем кластэра вучні лёгка спраўляюцца. Не ўзнікае праблем, калі настаўнік хоць адзін раз пакажа ход сваіх разважанняў і высноў на дошцы. Праца можа весціся індывідуальна, у парах і групах,па ўсёй тэме або па асобных яе блоках, але патрэбна абавязкова прапанаваць вучням агучыць свае напрацоўкі. Пры гэтым зусім няма патрэбы імкнуцца да адзінага ўзору запісу матэрыялу: кожны можа выразіць сваё індывідуальнае бачанне праблемы (мае вучні складаюць кластэры ў выглядзе сонейка, галактыкі, кветкі, гронкі і г. д.) Можна толькі прапанаваць вучням пашырыць адну або некалькі “гронак”, растлумачыць узаемасувязь паміж імі.(Памятку па састаўленню кластэра гл. у дадатку 7)

Аналіз кластэра дазваляе вызначыць, што вучань запомніў з вывучанага матэрыялу, ці валодае сістэмным мысленнем, умее вызначаць прычынна-выніковыя сувязі. У якасці крытэрыяў па ацэньванні кластэра могуць быць вызначаны наступныя паказчыкі: дакладнасць устаноўленых сувязей, шырыня ахопу матэрыялу, хуткасць выканання.

Адной з форм успрымання і перапрацоўкі атрыманай інфармацыі з’яўляецца табліца. Уменне арганізаваць тэкставую інфармацыю ў табліцы сведчыць пра больш высокі ўзровень работы з інфармацыяй, чым проста чытанне. Таму ў ТРКМ выкарыстоўваецца вялікая колькасць розных табліц, запаўненне якіх дазваляе вучню ўбачыць і занатаваць у таблічнай форме структуру вывучаемага на ўроку тэкста.

Праца з тэкстам (у дадзеным выпадку – з параграфам падручніка ці іншым матэрыялам на лінгвістычную тэму, які прапануе настаўнік) – важны этап у вывучэнні мовы, і гэтаму школьнікаў патрэбна вучыць. Для гэтага на стадыі асэнсавання выкарыстоўваецца прыём Інсерт, у аснове якога – маркіроўка тэксту значкамі па меры яго вывучэння. У час чытання тэксту вучням прапануецца рабіць на палях паметкі, пасля гэтага запоўніць табліцу, у якой значкі будуць загалоўкамі граф. У табліцу тэзісна заносяцца звесткі з тэксту, а для гэтага патрэбна яшчэ раз звярнуцца да прачытанага, што забяспечвае ўдумлівае, уважлівае яго прачытанне. Пры традыцыйным навучанні школьнікі часта прапускаюцьнезразумелае, і таму многае застаецца “за кадрам”, а выстаўленне на палях, напрыклад, пытальніка, стымулюе да пошуку адказу на пытанне, прымушае звярнуцца па тлумачэнне да настаўніка, а ў час дамашняй падрыхтоўкі – да адпаведнай літаратуры. Далей можна арганізаваць абмеркаванне запісаў.Цяжкасці ўзнікаюць, калі вучні пачынаюць запаўняць табліцу. Часцей за ўсё дзеці не ўмеюць выбіраць мінімум патрэбнай інфармацыі, яны імкнуцца перапісаць у табліцу ўсё, што адзначылі, поўнымі сказамі і нават абзацамі. Я вучу іх рабіць гэта правільна, г.зн. выпісваць найбольш значныя фразы, асобныя словы, якія характарызуюць з’яву або факт. Прыкладна так выглядае табліца Інсерт пасля вывучэння тэмы “Назоўнік як часціна мовы”:

+ ведаў(ла)

! (новая інфармацыя)

? (хачу даведацца болей)

Прадмет (хто? што?)

Род, лік, склон

Пач. форма

Назоўнікпрыметнік

Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам

Важна выбраць тэмп і аб’ём, які падыходзіць вучням канкрэтнага класа. Часцей за ўсё нельга даваць усім аднолькавы аб’ём задання. Напрыклад, калі дзіця добра чытае, умее арыентавацца ў тэксце – яно робіць паметкі на палях і запаўняе ўсю табліцу цалкам. Іншы можа чытаць, рабіць паметкі і запаўняць толькі першую графу табліцы або запісаць пытанні да тэксту. Трэці вучань атрымлівае мінімум інфармацыі – толькі чытанне падручніка або скарочаны тэкст (настаўнік карэкціруе тэкст такім чынам, каб не згубілася галоўная думка) і паметкі на палях.

  1. Вучымся задаваць пытанні

Вельмі важна навучыцца ствараць сітуацыі, якія правацыруюць вучняў задаваць пытанні. Пытанні – гэта прыкмета таго, што дзеці ўключыліся ў працэс, ім цікава, у іх ёсць жаданне даведацца больш, прадэманстраваць сваю зацікаўленасць. Пытанні – асноўная сіла, якая развівае мысленне, толькі тыя вучні, якія задаюць пытанні, па-сапраўднаму думаюць і імкнуцца да ведаў. З мэтай візуалізацыі матэрыялу на ўроках выкарыстоўваецца прыём “Табліца “тонкіх” і “тоўстых” пытанняў”, які паспяхова прымяняецца на любым этапе ўрока. Калі мы карыстаемся гэтым прыёмам на стадыі выкліку, то гэта будуць пытанні, на якія вучні хацелі б атрымаць адказы пры вывучэнні тэмы. На стадыі асэнсавання прыём служыць для актыўнай фіксацыі пытанняў у ходзе чытання або слухання; на стадыі рэфлексіі – для дэманстрацыі разумення вывучанага матэрыялу. У ходзе працы з табліцай у левую калонку запісваюцца пытанні, якія патрабуюць простага, аднаскладовага адказу (Ці згодны вы, што дзеяслоў не скланяецца? Якую часціну мовы мы называем лічэбнікам?), а ў правую – якія патрабуюць падрабязнага,  разгорнутага адказу (У чым адрозненне дзеепрыметніка і прыметніка? Растлумачце, чаму адны злучнікі называюцца злучальнымі, а другія – падпарадкавальнымі?).

“Тонкія” пытанні

“Тоўстыя” пытанні

Які?

Што, калі...?


 

Калі?


 

Растлумачце, чаму...?


 

Ці згодны вы?

Чаму вы думаеце...?


 

Будзе...?


 

Чаму вы лічыце...?


 

Ці магчыма?

У чым адрозненне...?

Пытанні запісваюцца ў табліцу, якая можа стаць асновай для абмеркавання, даследавання, лінгвістычнага паведамлення, дапаможа арганізаваць узаемаапытванне паміж вучнямі, яе можна выкарыстаць для ўступнай гутаркі па вывучаемай тэме, у якасці дамашняга задання. Самастойна сфармуляваныя пытанні па змесце лінгвістычнага або мастацкага тэксту з’яўляюцца яскравым спосабам дыягностыкі ведаў вучня па пэўным матэрыяле.

  1. Вучымся працаваць з тэкстам

Для самастойнага асэнсавання зместу тэкста, аналізу і адбору матэрыялу выкарыстоўваецца прыём“Зводная табліца”, якая дазвадяе за кароткі час асвоіць значную колькасць матэрыялу і дапамагае вучням сістэматызаваць свае веды, праводзіць паралелі паміж рознымі з’явамі і паняццямі. Скласці такую  табліцу вельмі проста. Сярэдняя калонка называецца “Лініі параўнання”, тут будуць пералічаны катэгорыі, па якім будзе арганізавана параўнанне. У калонкі з абодвух бакоў ад “Ліній параўнання” ўносіцца інфармацыя, якая  з’яўляецца аб’ектам параўнання. Для запаўнення табліцы школьнікі могуць выкарыстоўваць  матэрыял падручніка, вывады, зробленыя на папярэдніх уроках. Важна і тое, што па меры вывучэння новага матэрыялу “Зводная табліца” можа дапаўняцца, карэкціравацца.

Напрыклад, пры вывучэнні тэмы “Асабовыя формы дзеяслова” на заключным уроку табліца выглядае прыблізна так:

Дзеепрыметнік

Лініі параўнання

Дзеепрыслоўе


 

Адносіцца да...


 


 

Абазначае


 


 

У сказе бывае


 


 

Дапасуецца да...


 


 

Мае суфіксы


 


 

Асноўны сэнс выкарыстання прыёма “Зводная табліца” ў ТРКМ заключаецца ў тым, што “лініі параўнання”, г. зн. характарыстыкі, па якіх вучні параўноўваюць розныя з’явы, аб’екты і інш., фармуліруюць самі школьнікі. Для таго, каб “ліній параўнання” не было многа, можна прапанаваць наступны спосаб: вывесці на дошку ўсе меркаванні вучняў адносна “ліній”, а затым папрасіць іх вызначыць найбольш значныя. “Значнасць” неабходна аргументаваць. Такім чынам можна пазбегнуць лішкаў. І зробяць гэта самі вучні. Катэгорыі параўнання можна выдзяляць як да чытання тэксту, так і пасля яго прачытання. Яны могуць быць сфармуляваныя як у форме паняццяў, так і ў форме ключавых слоў, а таксама ў любой іншай форме: малюнкі, пытанні, цытаты і г. д. Па заканчэнні работы з табліцай вучні прэзентуюць вынікі сваёй працы.

На аснове такой табліцы можна скласці лінгвістычнае паведамленне “Чым адрозніваюцца дзеепрыметнікі і дзеепрыслоўі” або лінгвістычнае апавяданне (казку) “Ці з’яўляюцца братамі дзеепрыметнік і дзеепрыслоўе”

Яшчэ адзін прыём, якія вучыць працаваць з тэкстам, -  “Канцэптуальная табліца”. Ён асабліва карысны, калі трэба параўнаць тры і больш аспекты або пытанні. Табліца будуецца такім чынам: па гарызанталі размяшчаецца тое, што трэба параўнаць, а па вертыкалі розныя рысы і ўласцівасці, па якіх гэтае параўнанне праводзіцца. Вось адзін з варыянтаў запаўнення табліцы вучаніцай 6 класа на ўроку па вывучэнні правапісу канчаткаў назоўнікаў IIскланення:

Правапіс канчаткаў назоўнікаў IIскланення ў месным склоне


 

Аснова

Асабовыя

Неасабовыя

Канчатак

Прыклад

Канчатак

Прыклад

Цвёрдая

Аб браце, аб Максіме

Але: пры дзеду

+Г,Х (чаргаванне)

На небе, у гаросе (г/с)

Зацвярдзелая

Аб камандзіру

На сонцы, на карандашы

Маккая

Аб герою, пры вучню

На кані, у жыцці

На Г,К,Х

Аб пастуху

(няма чаргавання)

У пяску, на азярку

Таксама на ўроках я практыкую прыём “Т-табліца”, які дае найбольшы эфект, калі на ўроку вывучаецца два ці больш падобных аб’екта, а наша задача ўбачыць розніцу паміж гэтымі аб’ектамі. У цэнтры табліцы запісваюцца агульныя прыкметы, у бакавых калонках – тое, што аб’екты адрознівае. Напрыклад:

Прыметнік

Агульныя прыкметы

Дзеепрыметнік

Прадмета

Абазначаюць прымету

Паводле дзеяння

Якасны, адносны, прыналежны

Змяняюцца па родах ліках, склонах

Залежны і незалежны стан

Самаст. ч. мовы

Дапасуюцца да назоўніка

Дзеяслоўная форма

Чый? Чые?

Які? Якая? Якое? Якія?

Закончанае і незакончанае трыванне

Ступені параўнання

Поўная і кароткая форма

Цяперашні і прошлы час


 

Азначэнне і выказнік у сказе


 

         Для самастойнага асэнсавання зместу тэкста, аналізу і адбору матэрыялу выкарыстоўваю прыём Мудрыя совы”.На этапе знаёмства з прыёмам можна прапанаваць вучням раздрукаваныя нарыхтоўкі такога тыпу:

Работа з тэкстам

Знайдзі ў тэксце новыя паняцці і запішы іх

Што, не чакалі?

Выберы інфармацыю, якая з’яўляецца нечаканай

Ты ўжо ведаеш апошнія навіны?

Запішы новую для сябе інфармацыю

Галоўная жыццёвая мудрасць

Выяві і запішы ключавую фразу

Ілюстрацыя

Праілюстрыруй асноўную думку тэкста ў выглядзе малюнка, схемы

 Выснова

Ці магчыма з прачытанага тэксту зрабіць вывады

Важныя тэмы для абмеркавання

Знайдзіце праблемы, якія заслугоўваюць абмеркавання ў класе

         Пасля таго, як вучні ўсвядомяць сэнс прыёма, правую калонку табліцы можна і не пазначаць.

         Дадзены педагагічны прыём дазваляе рашыць цэлы спектр адукацыйных задач: выявіць суб’ектыўны вопыт навучэнцаў, забяспечыць асэнсаванне значнасці вучэбнага матэрыялу, узбагаціць вопыт вучня новымі ведамі, развіваць  камунікацыйную культуру вучняў. Адзін з прыкладаў табліцы “Мудрыя совы” пры вывучэнні тэмы “Поўная і кароткая форма якасных прыметнікаў”

Работа з тэкстам

Знайдзі ў тэксце новыя паняцці і запішы іх

Кароткая форма прыметнікаў

Што, не чакалі?

Выберы інфармацыю, якая з’яўляецца нечаканай

Кароткія прыметнікі не скланяюцца

Ты ўжо ведаеш апошнія навіны?

Запішы новую для сябе інфармацыю

Кароткую форму маюць толькі якасныя прыметнікі, у сказе яны з’яўляюцца выказнікам

Галоўная жыццёвая мудрасць

Выяві і запішы ключавую фразу

Кароткія прым. у бел. мове сустракаюцца рэдка

Ілюстрацыя

Праілюстрыруй асноўную думку тэкста ў выглядзе малюнка, схемы

                                                                  ж.р.-а


 


 

Кар. прым                           адз. л        м.р.-

Скл-не                 мн. л.   -ы                          н.р.-а

 Выснова

Ці магчыма з прачытанага тэксту зрабіць вывады

Патрэбна быць уважлівым пры сінтакс. р-ры сказа

Важныя тэмы для абмеркавання

Знайдзіце праблемы, якія заслугоўваюць абмеркавання ў класе

У якіх паэтычных тэкстах ёсць кароткія прыметнікі?(прыклады)


 

Яшчэ адна цікавая форма візуальнай арганізацыі матэрыялу – стратэгія “Фішбоўн”, якая ўяўляе сабой мадэль пастаноўкі і рашэння праблемы. З дапамогай дадзенай стратэгіі можна апісаць і вырашыць шэраг задач. Вучням падабаецца гэты прыём незвычайнасцю афармлення матэрыялу. Малюецца шкілет рыбіны. Вучні працуюць з інфармацыйным тэкстам (гэта можа быць правіла ў падручніку). У “галаве” рыбіны запісваецца галоўная праблема,затым на верхніх “костках” фіксуюцца прычыны, а на ніжніх – факты, якія сведчаць аб існаванні дадзенай праблемы, у “хвост” запісваецца вынік, зроблены ў ходзе назіранняў. Праца (нават даследаванне) можа праводзіцца індывідуальна і ў групах. Заключны этап работы – прэзентацыя запоўненай схемы і тлумачэнне ўстаноўленых узаемасувязей.

                            /~/ наз.             наз.,/~/     /~/, ас. займ.       ас.займ,/~/ .


 

 

Зн. пр-ку пры                                                                                                                                                          Залежыць ад тыпу зал.сл.

дзеепрым. зв.                                                                                                                                                                 і месца ў сказе

                                коска                  коска                                    коска                коска

                                  -             +                        +            +


 

         Як бачым, у працэсе работы ўсе прыёмы паступова пераходзяць у рукі саміх навучэнцаў: яны пачынаюць актыўна выкарыстоўваць іх у сваёй працы, павялічваецца самастойнасць і адказнасць за вынік.

Заключэнне

 Выкарыстанне прыёмаў візуалізацыі матэрыялу ТРКМ на ўроках вывучэння марфалогіі з’яляецца не мэтай, а сродкам актывізацыі пазнавальнай дзейнасці вучняў, пад час якой школьнік атрымлівае новыя веды. Такія веды будуць больш трывалымі, свядомымі, а г. зн., больш якаснымі. Як паказвае вопыт,  выкарыстанне на ўроках названых прыёмаў дазваляе паменшыць колькасць часу, які неабходна патраціць на тое, каб атрымаць “якасны адукацыйны прадукт”; дазваляе ўцягнуць у сур’ёзную аналітычную і практычную дзейнасць увесь клас, убачыць у дзеянні кожнага вучня. Вынікам такіх урокаў амаль заўсёды бывае сітуацыя поспеху, таму што праз сумесную дзейнасць настаўніка і вучняў дасягаюцца мэты ўрока, знікаюць канфліктные сітуацыі.

Прапанаваныя прыёмы ТРКМ маюць на ўвазе супрацоўніцтва настаўніка і вучняў, дзейнасны ўдзел самога вучня, стымулююць усведмленне вучнямі ўласных дзеянняў, дазваляюць вырашаць многія задачы курса беларускай мовы эфектыўна, займальна і ў рамках агульнаадукацыйных стандартаў, а таксама дапамагаюць стварыць на ўроку камфортныя ўмовы, якія здымаюць псіхалагічнае напружванне.

Арганізаваная такім чынам работа дапамагае вучню:

  • павысіць эфектыўнасць успрыняцця інфармацыі;
  • структурыраваць вучэбны матэрыял, акцэнтуючы ўвагу на галоўным;
  • паспяхова прымяняць набытыя веды пры вывучэнні новага матэрыялу, у творчай дзейнасці;
  • дэманстраваць уласную зацікаўленасць, выпрацоўваць навыкі самастойнай работы і самаадукацыі;
  • павысіць цікавасць да прадметаў беларуская мова і літаратура,  да працэсу навучання ў цэлым.

Настаўнік атрымлівае магчымасць:

  • ствараць у класе атмасферу адкрытасці і адказнага супрацоўніцтва;
  • забяспечыць самастойнае вывучэнне вучэбнага матэрыялу (нават, калі вучань прапусціў урок па пэўных прычынах);
  •  выкарыстоўваць сістэму прыёмаў, якія спрыяюць развіццю крытычнага мыслення і самастойнасці ў працэсе навучання;
  • павысіць якасць адукацыі.

Выніковасць прымяненняапісаных прыёмаў адлюстравана ў дадатках.

Выкарыстанне прыёмаў ТРКМ падштурхнула мяне да ўнутраных змен, да самаўдасканалення. Знаёмячыся з тым або іншым прыёмам, думаю, пры вывучэнні якой тэмы яго можна выкарыстаць, якім зместам напоўніць, як адаптаваць да сябе і сваіх вучняў. Такі творчы стан не пакідае мяне на працягу некалькіх гадоў і пацвярджае той факт, што прыёмы ТРКМ з’яўляюцца дзейсным педагагічным сродкам, а іх выкарыстанне – важнай умовай развіцця самога педагога.

На сённяшні дзень прыёмы візуалізацыі матэрыялу па ТРКМ я прымяняю на ўроках вывучэння сінтаксісу ў 8 класе. У планах – распрацаваць сістэму работы з прыёмамі графічнай арганізацыі матэрыялу, найбольш прыдатную для вучняў 10-11 класаў, якая стала б эфектыўным сродкам падрыхтоўкі да выпускных экзаменаў і здачы ЦТ.

Напрыканцы хачу адзначыць, што ТРКМ з’яўляецца асабліва прыдатнай для настаўнікаў –філолагаў: знешне яна набліжана да традыцыйнай методыкі выкладання беларускай мовы і літаратуры ў агульнаадукацыйнай школе, патрабуецца нязначны час на падрыхтоўку заняткаў па ёй, яна эканомная па абсталяванні, накіравана на эфектыўную работу школьніка з тэкстам. З цягам часу выкарыстанне вышэйназваных прыёмаў становіцца нормай для вучняў, школьнікі іх прымяняюць і на другіх уроках.


 

 


 

                                                                    


 


 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.