Новости проекта
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Бобруйкова гора

Дата: 23 апреля 2019 в 10:47, Обновлено 23 апреля 2019 в 10:47
Автор: Мороз А. В.

Пры ўездзе ў Тураў ёсць месца, якое тоіць у сабе шмат загадак. Гэта невялікі насып – Бабруйкава гара, як называюць яе тураўцы. Паводле археалагічных даследаванняў, гэты курган I тысячагоддзя – месца ўнікальнае, цікавае для навукоўцаў. А народны аповед звязвае Бабруйкаву гору з іменем княгіні Ірыны. Дзяўчына мела славу чараўніцы, магла прадказваць эпідэміі, прыродныя катаклізмы, лячыла людзей. І вось, калі ў Тураве пачаўся вялікі мор, і жывыя не паспявалі хаваць мёртвых, месцічы прыйшлі з паклонам да княгіні, просячы ўратаваць ад гібелі горад. Тры дні і тры ночы не выходзіла Ірына са сваёго пакоя, а калі выйшла адтуль, то загадала злавіць чорнага мядзведзя, чорнага бабра і чорнага пеўня, закапць іх у глыбокай яме і зверху насыпаць курган. Людзі так і зрабілі – мор сышоў. У гэта можна верыць, а можна і ўсміхнуцца недаверліва, але ж курган гэты ніхто ніколі не чапаў: ні мясцовыя жыхары, ні навукоўцы. Жыве страх перад прадказаннем княгіні, што мор вернецца, калі раскапаць курган. Дарэчы, прывід княгіні - сілуэт жанчыны ў чорным адзенні – тураўцы не раз бачылі на Замкавай гары, дзе яна пахавана. Княгіня нібы да сённяшняга часу аберагае свой горад ад розных няшчасцяў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.