Новости проекта
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Борисоглебское кладбище

Дата: 23 апреля 2019 в 10:52, Обновлено 23 апреля 2019 в 10:56
Автор: Мороз А. В.

Барысаглебскія могілкі – турыстычны аб’ект, які сваёй папулярнасцю можа паспрачацца і з Замкавай гарою. Кожны лапік гэтага месца – чарговая таямніца. Існуе версія, што менавіта тут пахаваны забітыя ў 1015 годзе сыны кіеўскага князя Уладзіміра – Барыс Растоўскі і Глеб Мурамскі. У смерці іх сучаснікі абвінавачвалі зводнага брата Святаполка Уладзіміравіча – першага тураўскага князя, зафіксаванага летапісам, аўтар якога называе Святаполка “Окаянным”. А Барыс і Глеб – першыя усходнеславянскія святыя. 

Яшчэ, згодна паданням, тут калісьці стаяла царква (па іншых звестках – манастыр) ды ...ў зямлю зышла. Гэтую неверагодную гісторыю растлумачыць вельмі проста: амаль кожны год ваколіцы Турава ў час вясенняй паводкі ператвараюцца ў сапраўднае мора. Гэта мора, магчыма, і паглынула царкву. Сённяшнія жыхары Турава пераканаюць любога ў тым, што на гэтым месцы, асабліва ў перадсвяточныя праваслаўныя дні, можна ўбачыць слуп святла ў форме крыжа, які нібыта выходзіць з зямлі, пачуць калакольны звон. Тураўцы вераць, што некалі расступіцца зямля і падымецца на паверхню колішняя царква . Вернецца царква — прыйдзе ў людскія душы свята, а ў дамы дастатак. І зажывем усе мы шчасліва і заможна. Цікава і тое, што рака, атрымаўшы шчодрую даніну, больш ніколі не затапляе той астравок, на якім знаходзяцца сучасныя Барысаглебскія могілкі. Можа, таму зямля гэтая здаўна лічыцца святой?

        А вось цікавыя факты, звязаныя з Барысаглебскімі могілкамі, якія афіцыйна задакументаваны. Вясной 1908 года падчас капання магілы для пахавання нябожчыка на гэтых могілках была знойдзена каменная скрыня-саркафаг. Хто быў у ёй пахаваны – высветліць дакладна не ўдалося. Былі меркаванні, што гэта астанкі малалетніх князёў Барыса і Глеба ці кагосьці з тураўскіх князёў або епіскапаў. Гучала думка, што ў склепе мог быць пахаваны і сам Кірыл Тураўскі. Саркафаг павезлі на даследаванне ў Мінск, але сур’ёзных даследаванняў ніхто не праводзіў. А ў гады гітлераўскай акупацыі саркафаг бясследна знік.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.