Икона Божьей матери

Дата: 23 апреля 2019 в 10:59
Автор: Мороз А. В.

А ў 2015 годзе адбыўся новы цуд – у невялікай капліцы на Барысаглебскіх могілка заміраточыла ікона Божай маці. Адбылося гэта без асаблівых прычын у час наведвання капліцы паломнікамі – хтосьці з экскурсантаў звярнуў увагу на бурштынавую кроплю, што застыла на твары святога ліка. З таго часу яшчэ доўга можна было ўбачыць на твары Божай маці вільготныя сляды, што нагадвалі слёзы. Цікавая гісторыя самой іконы. Яна была знойдзена праваслаўнай жанчынай на ўласным двары. Ікона была ў страшэнным выглядзе: фарбы сцёрліся, лік патускнеў ад часу. Пра ікону, як і пра тое, што рэліквію патрэбна аднесці ў царкву, жанчына даведалася ў сне. З часам лік святой пачаў абнаўляцца.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.