Тур-колодец

Дата: 23 апреля 2019 в 11:04
Автор: Мороз А. В.

Вуліца Калініна. Тут знаходзіўся Тур – калодзеж, пра які засталіся толькі паданні ды гэтыя невыразныя меткі за старым плотам. Але ж народнае паданне кажа, што менавіта ў ім хрысціўся князь Тур. Сцвярджалася, што ў калодзежы траістае дно: залатое, срэбнае і меднае. І калі прарвецца меднае дно – затопіць увесь Тураў, калі срэбнае – палову свету, а калі залатое – увесь свет. Наступіць канец свету, хаос і зямля ператворыцца ў вялікі акіян. У гэтым паданні адлюстравана старажытная карціна пабудовы космасу. Тур- калодзеж захоўваўся да сярэдзіны мінулага стагоддзя – амаль да нашых дзён. Ён быў культавым, святым, яму пакланяліся, яго даглядалі пакаленні тураўцоў, а вада з яго надзялялася цудадзейнымі лекавымі і ачышчальнымі ўласцівасцямі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.