Новости проекта
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Туров

Дата: 23 апреля 2019 в 11:04
Автор: Мороз А. В.

Тураў – адзіны горад дрыгавічоў, які ўзгадваецца ўжо ў 10 стагоддзі, а дакладней год 980.

Да сённяшняга часу застаецца невысветленым паходжанне назвы горада “Тураў”. На гэты конт ёсць некалькі меркаванняў.

Першае – назва паходзіць ад імя заснавальніка горада Тура. “Было гэта даўно. Прыйшоў князь Тур з вялікім войскам, а прыйшоў сюды ён таму, што былі тут выгоды вялікія – звяры, рыба, рознае птаства. Аднойчы князь заснуў на гары. І сніць ён, быццам ляжыць на паднятым возе, а кругом яго гарады. Прачнуўся князь і зразумеў, што трэба яму будаваць тут вялікі горад... і назва таго горада Тураў”. І будаваў князь горад не абы-як. Згодна легендаў, спачатку насыпалі рачнога пяску вялізны пласт, потым слой дробнага вугля, затым пласт кары бярозавай, зверху насыпалі бітых гаршчкоў, потым костак звярыных. У самым канцы насыпалі слой язевай лускі і ўсё гэта засыпалі зямлёй.

Хто ж такі, гэты знакаміты князь Тур? У Іпацьеўскім летапісе пад 980 годам згадана: “...бо Рогволод прішел із заморья і імяше власть свою в Полоцке а Туры в Турове от него же і туровцы прозвашася...” Князь Тур – адна з найбольш загадкавых постацей беларускай гісторыі. Слова “тур” у старажытнаславянскіх мовах азначае “дзікі бык”. А бык адна з самых сакралізаваных жывёл у сусветнай міфалогіі. На тэрыторыі сучаснай Беларусі культ быкоў прасочваецца з часоў позняга неаліту. Магчыма, назва дзікага быка і дала назву гораду – аб гэтым вы пачуеце пазней. Але легенда гаворыць, што князь Тур прыйшоў з-за мора разам з князем Рагвалодам. А ў скандынаўскіх мовах існуе імя Тур. Да таго ж скандынаўскі бог перуноў – Тор -  уяўляўся з бычынымі рагамі. Таму, магчыма, што назва гораду дадзена менавіта ў гонар скандынаўскага князя.

Другое тлумачэнне звязвае назву горада з дзікай жывёлінай (турам), якога нашы продкі абагаўлялі і якія ў вялікай колькасці вадзіліся ў лясах наўкол Турава. Гэта быў бясстрашны, зграбны звер, які не зварочваў з дарогі перад паляўнічымі, хутка раз’юшваўся. Моц яго была такая, што тур лёгка мог падняць на рогі каня разам з коннікам. Тур лічыўся ў нашых продкаў свяшчэннай жывёлай. Напрыклад, яго рог – рытон – выкарыстоўваўся ў якасці магічнай пасудзіны. Выпіць з яго – набрацца сілы, здароўя, павялічыць здольнасць прадаўжэння роду. Пасля прыняцця хрысціянства тур стаў прамысловай жывёлінай і хутка  быў знішчаны як від.

Існуе і трэцяя версія. Паданне гаворыць, што на месцы, дзе ўзнік горад, у старажытнасці было капішча – месца пакланення і ахвяравання тагачаснага навокольнага люду ідалу-заступніку, які меў уласнае імя Тур ( а магчыма, і Тор).

Паводле яшчэ адной мясцовай легенды, назва горада паходзіць ад рэчкі Тураўлянкі, якая ўпадае ў Прыпяць і працякае недалёка ад старажытнага замчышча.

І самая непраўдападобная гісторыя звязвае назву горада з нейкім “туркам” (мабыць, значная была фігура), які ў час набегу, перабіраючыся па тонкім лёдзе на кані, ці то сам праваліўся пад лёд і ўтапіўся, ці то сваю багатую шапку ўтапіў.

А яшчэ “туре” – па-скандынаўску башня, вежа. А так як на Замкавай гары быў пабудаваны палац, па вуглах якога стаялі вежы-туры, то яшчэ адзін варыянт паходжання назвы напрошваецца сам сабой...

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.