Церковь Всех Святых

Дата: 23 апреля 2019 в 11:09
Автор: Мороз А. В.

Ёсць звесткі, што ў старажытным Тураве было каля 70 храмаў розных веравызнанняў. На сённяшні дзень захавалася адна драўляная царква, затое Усіх Святых.

Узведзена яна ў 1810 годзе. З таго часу не перабудоўвалася, перажыла некалькі войнаў і барацьбу з рэлігіяй. Расказваюць, што ў 1812 годзе на тэрыторыі царквы размясціўся лагер французаў, якія не раз ператваралі праваслаўныя храмы ў стайні. Але... Уначы жыхары горада ўбычылі над царквой незвычайнае ззянне, а калі раніцай падышлі да царквы, то ўбачылі, што ўсе французы ляжаць мёртвыя. Не менш цікавы выпадак здарыўся і ў гады Вялікай Айчыннай выйны. Немцы хацелі спаліць храм разам з жыхарамі горада. Але ўночы каравул пачуў царкоўныя спевы, убачыў незразумелае святло. Калі дзверы храма адчынілі, то нічога не ўбачылі  – у царкве панавалі цішыня і змрок. Гэтым выпадкам тлумачаць тураўцы той факт, што горад ацалеў, хаця многія навакольныя вёскі былі знішчаны дашчэнту.

Незвычайнасць царквы пацверджваюць і розныя цуды, якія адбываюцца ў наш час: ікона Мікалая Цудатворцы, якая міраточыла не так даўно; старыя іконы, што пачарнелі ў гады рэлігійных ганенняў, а цяпер пачалі абнаўляцца, каменны крыж – “бацька” крыжа, які расце на Барысаглебскіх могілках

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.