Не менш легенд звязана і з асобай Кірылы Тураўскага. Пра яго жыццё, а тым больш творчую дзейнасць, звесткі можна знайсці ў любой бібліятэцы або ў інтэрнэце. Выхадзец з вяльможнага роду, святы Кірыла правёў жыццё ў надзвычай суровым манаскім подзвігу, прыняў найцяжкае для фізічных і духоўных сіл выпрабаванне – стоўпніцтва. Актыўна займаўся прапаведніцкай, палітычнай і літаратурнай дзейнасцю.
Да сённяшняга часу дакладна невядома, дзе знайшоў свой спачын Кірыл Тураўскі. Але ў Тураве перакананы: на Барысаглебскіх могілках. На карысць гэтага сведчыць і выпадак, які адбыўся ў 1818 годзе. Пры Петрапаўлаўскай царкве ў Тураве “въ колокольнъ” жыў благачынны пратаірэй Грыгорый Л. “Однажды старецъ, отслужив утреню, вошелъ въ ризницу, чтобы отдохнуть, и усьевшись вздремнулъ. Въ сонном видьнии явился ему св. Кириллъ и запретил хоронить умершую женщину въ той могиль, которую вырыли случайно возле гроба святителя: ”Ей не подобает лежать возль меня…” Выканаў протаірэй просьбу святога Кірылы, пахавалі жанчыну ў другім месцы. Так свяціцель паказаў месца свайго захавання. Многія ж , калі пра ўсе даведаліся , хацелі адкапаць мошчы Кірылы Тураўскага, каб знайсці ім больш дастойнае месца, і некаторыя пачалі капаць магілы наўзгад. І тады “св. Кирилл вторично явился отцу Григорию и запретилъ это дьлать». Цяпер, побач з мяркуемай магілай святога Кірылы Тураўскага, стаіць чатырохметровы драўляны крыж.