Живая весна

Дата: 10 апреля 2019 в 00:38
Автор: Мороз А. В.
291 просмотр

Запрашаем вас прыняць удзел у міжнароднай кампаніі “Жывая вясна”!

Па 31 траўня можна далучыцца да стварэння інтэрактыўнай карты вясны, якую нясуць нам птушкі.

Раней вестунамі “Жывой вясны” былі абраныя пяць птушак, якіх адносна лёгка пазнаць: белы бусел (белый аист), вясковая ластаўка (деревенская ласточка), чорны свіргуль (черный стриж), зязюля (кукушка) і шчурка-пчалаедка (золотистая щурка). Сёлета да іх дадалася ластаўка-зямлянка (береговая ласточка).

Пабачыўшы адну з гэтых птушак – зрабі пазнаку на спецыяльным сайце. Людзі з розных краін Еўропы штогод разам складаюць анлайн-карту прыбыцця птушак з Афрыкі на Радзіму. На карце можна будзе ўбачыць, як гэтыя абраныя птушкі набліжаюцца да Беларусі! Напрыклад, пяць буслоў і зязюлю ўжо сустрэлі ў Ірландыі, яшчэ адна зязюля разам з буслом і вясковай ластаўкай адзначылася ў Румыніі, а свіргуля бачылі на Кіпры і ў Ізраілі. Чым больш птушак прыляцела, тым больш цёмны колер будзе афарбоўваць кожны рэгіён краіны-ўдзельніцы на карце.

Больш інфармацыі: https://ptushki.org/news/659928.html

Чакаем вашых назіранняў!

З цеплынёй,

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.